Аўстрыйскі лідэр Хайнц Фішэр атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах, набраўшы амаль 80% галасоў. Такім чынам, Фішэр пераабраны на другі шасцігадовы тэрмін.

Асноўную суперніцу Фішэра, кандыдатку ад ультраправых ад Аўстрыйскай партыі свабоды Барбару Розенкранц, падтрымалі 15,6% выбаршчыкаў. Рудольф Герынг, лідэр Хрысціянскай партыі Аўстрыі, атрымаў крыху менш 6% галасоў.

Яўка была вель нізкай — на выбарчыя ўчасткі прыйшлі толькі 49% ад амаль 6 400 000 аўстрыйцаў, якія маюць права голасу. У 2004 годзе яўка склала больш за 70% выбаршчыкаў.

Аўстрыя — парламенцкая рэспубліка, і функцыі прэзідэнта шмат у чым цырыманіяльныя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?