24 красавіка споўнілася адзінаццаць гадоў з дня трагічнай сьмерці лідэра прадпрымальніцкага руху Арнольда Пячэрскага. Маладафронтаўцы супольна з Рухам салідарнасьці «Разам» усклалі кветкі да магілы прадпрымальніка й ушанавалі яго памяць хвілінай маўчаньня.

Арнольд Пячэрскі трагічна загінуў падчас аўтамабільнай катастрофы, калі ехаў з Масквы. Ён пахаваны ў Менску на Кальварыі. Ягоная смерць супала ў часе са смерцю Карпенкі, знікненнем Ганчара, Захаранкі. Выказвалася думка пра сувязь між тымі здарэннямі — Пячэрскі дапамагаў нацыянальна-дэмакратычнай апазіцыі.

На мерапрыемстве прысутнічалі старшыня Руху салідарнасьці «Разам» Вячаслаў Сіўчык, старшыня Каардынацыйнай рады індывідуальных прадпрымальнікаў Менску Аляксандар Макаеў, праваабаронцы Ігар Леднік і Наста Лойка, сакратар сэкцыі «Мемарыял» БДТАПГіК Ганна Шапуцька. На заканчэньне прысутныя прасьпявалі «Магутны Божа».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?