У сталіцы ў выбарах дэпутатаў Мінгарсавета 26‑га склікання ўзялі ўдзел 747 тыс. 96 чалавек, якія атрымалі бюлетэні, або 59,64% выбаршчыкаў. З іх датэрмінова прагаласавалі 23,5%.
На 57 месцаў у Мінгарсавет прэтэндавалі 218 кандыдатаў. У папярэднія мясцовыя выбары (студзень 2007 года) на 55 месцаў у Мінгарсавет прэтэндавалі 157 кандыдатаў.
Права голасу ў Мінску маюць больш за 1 млн. 243,5 тыс. чалавек.
Нагадаем, што ў Беларусі скасаваны бар’ер яўкі выбаршчыкаў на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Гэта азначае, што выбары дэпутатаў у мясцовыя Саветы будуць прызнавацца праведзенымі пры любой яўцы выбаршчыкаў.





