Кандыдат у дэпутаты ад Партыі БНФ у Слоніме выйграў асноўнае і выязное галасаваньне. Гэта было агучана падчас паседжаньня выбарчай камісіі. Ён атрымаў 225 галасоў на асноўным галасаваньні (яго канкурэнт — 206), падчас выязнога галасаваньня спадар Шэга набраў 24 галасы (яго канкурэнт — 10). На датэрміновым галасаваньні паводле выбарчай камісіі Іван Шэга набраў 46 галасоў (яго канкурэнт — 210). За кошт датэрміновага галасаваньня праўладны кандыдат перамог з розьніцай у 131 голас.
Іван Шэга балятаваўся ў Савецкай раённай выбарчай акрузе № 19.
Як паведаміў Іван Шэга, выязное галасаваньне суправаджаў назіральнік кандыдата.





