Па савецкай традыцыі, галасаванне на выбарах у Беларусі аздабляюць адмысловай святочнай праграмай. Абцягнутыя чырвонай таканінай скрыні для бюлетэняў, багаты буфет, і, канечне, народная самадзейнасць… Вось, напрыклад, у мінскім мікрараёне Сухарава, у гімназіі №33, дзе месцілася ажно тры ўчасткі для галасавання (па гэтай акрузе, дарэчы, балатаваўся Алесь Лагвінец, «Рух за Свабоду»), зладзілі сапраўдны канцэрт. І чаго беларускія прадусары штогод ламаюць галаву над тым, каго дасылаць на «Еўрабачанне»? Ды вось яны, таленты!

Ёсць і цудоўная кандыдатка для дарослага «Еўрабачання»:

Адзіная небяспека: так заслухаешся дзяўчатаў, што і забудзешся, для чаго прыйшоў на ўчастак...

Для інфармацыі, у дадатак — відэаматэрыял «Радыё Свабода» з той самай выбарчай акругі:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?