Аўстрыя вярнулася ў эліту сусветнага хакея, фота iihf.com

Аўстрыя вярнулася ў эліту сусветнага хакея, фота iihf.com

Зборная Украіны па хакеі пад кіраўніцтвам беларускага спецыяліста Міхаіла Захарава не змагла прабіцца ў элітны дывізіён чэмпіяната свету, які яна пакінула ў 2007 годзе.

На турніры ў групе «А» першага дывізіёна, што прайшоў у Тылбургу (Нідэрланды) з 19 па 25 красавіка, зборная Украіны заняла 2-е месца, прапусціўшы наперад зборную Аўстрыі.

Перад апошнім днём спаборніцтваў зборныя Украіны і Аўстрыі мелі аднолькавую колькасць балаў і ўсё вырашаў матч паміж імі, што прайшоў вечарам 25 красавіка.

Аўстрыя перамагла 2:1 (1:0, 0:0, 1:1) і заваявала залатыя медалі і пуцёўку ў эліту сусветнага хакею.

Украіна – другая. Японія – трэцяя. Нідэрланды - чацвертыя, Літва - пятая. Зборная Сербіі пакідае першы дывізіён.

Зборная Украіны пакінула элітны дывізіён, у якім яна выступала ад 1999 г., у 2007 годзе. На чэмпіянаце свету ў першым дывізіёне ў 2008 годзе украінцы былі 3-я, у 2009-м - чацвертыя.

***

У групе «В» першага дывізіёна пуцёўку ў эліту сёлета заваявала Славенія.

Такім чынам пуцёўкі на чэмпіянат свету 2011 года ў элітным дывізіёне, што пройдзе ў Славакіі, заваявалі Аўстрыя і Славенія.

Чэмпіянат 2010 года, дзе гуляе зборная Беларусі, пройдзе ў Нямеччыне з 7 мая. Супернікамі беларусаў у групавым турніры будуць Расія, Славакія і Казахстан.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?