Украіна хоча дабіцца зніжэння цаны газу ўзамен за саступкі ў пастаўках атамнага паліва.

Новы прэзідэнт Украіны пачынае выконваць перадвыбарныя абацянкі. Адно з іх — паніжэнне цаны расійскага газу. Цяпер украінцы плацяць $337 за тысячу кубаметраў. Новая цана, па інфармацыі газеты «Коммерсант», складзе $250 ці нават $210. Страты Расіі ў такім выпадку складуць больш за $3 мільярда.

Якую кампенсацыю атрымае расійскі бок? Паводле розных меркаванняў, «Газпрому» могуць дазволіць арандаваць газавыя сховішчы ў Заходняй Украіне. Таксама Кіеў замовіць у Расіі пабудову двух новых блокаў Хмяльніцкай АЭС і адменіць кантракт з амерыканскім «Вестынгхаўзам» на пастаўку атамнага паліва. Зноў-такі, на карысць расійскай дзяржаўнай атамнай кампаніі.

Размовы вядуцца таксама пра лёс флоту ў Крыме і авіяцыйных заводаў Украіны, што вырабляюць самалёты Ан і надта падабаюцца ўсходняму суседу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?