Канцэрт рок-гурту Scorpions, які меўся адбыцца 20 красавіка ў Мінску, перанесены на 29 красавіка. Пра гэта на сваім сайце паведамілі арганізатары выступу, канцэртнае агенцтва Allstarts. Паводле таго ж сайту ўсе купленыя на канцэрт білеты сапраўдныя.

Рокеры не паспелі прыляцець на свой мінскі канцэрт праз хмару вулканічнага попелу, якая спаралізавала працу авіялініяў у Нямеччыне.

Паводле словаў мэнэджэркі па артыстах аднаго з арганізатараў мінскага выступу Scorpions, канцэртнага агенцтва Allstars, Кацярыны Скачак, удзельнікі рок-гурту павінны былі прыляцець у Мінск з розных гарадоў, але ўсе — з Нямеччыны.

Нагадаем, сёння паветраная прастора 17 еўрапейскіх краінаў, у тым ліку і Нямеччыны, заставалася закрытая праз хмару вулканічнага попелу, якая ўфармавалася ў выніку вывяржэння вулкана ў Ісландыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?