Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Уга Чавеса з 200‑годдзем незалежнасці краіны.

Як паведаміла прэс‑служба прэзідэнта Беларусі, кіраўнік дзяржавы «выказаў словы шчырага захаплення поспехамі венесуэльскай дзяржавы ў правядзенні рэформ, скіраваных на пабудову квітнеючай краіны». Лукашэнка адзначыў пазітыўную дынаміку ў рэалізацыі ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва Беларусі і Венесуэлы ва ўсіх сферах.

Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў імкненне Рэспублікі Беларусь да далейшага развіцця ўсебаковага палітычнага і гандлёва‑эканамічнага ўзаемадзеяння з Венесуэлай, якое «набыло характар стратэгічнага альянсу».

Прэзідэнт Беларусі лічыць, што «найбольш хуткая рэалізацыя нашых сумесных праектаў у гандлёва‑эканамічнай, навукова‑тэхнічнай, ваенна‑тэхнічнай і іншых сферах адпавядае інтарэсам абедзвюх краін».

«Адзінства нашых поглядаў на будучыню свету з’яўляецца надзейным падмуркам для далейшага пашырэння канструктыўнага супрацоўніцтва Беларусі з Венесуэлай у рамках ААН, Руху недалучэння і іншых міжнародных арганізацый», — падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?