Пілоты польскага Ту‑154, які разбіўся пад Смаленскам, зразумелі, што здарыцца катастрофа, за тры‑пяць секунд да падзення самалёта. Пра гэта заявіў увечары 14 красавіка ў Смаленску галоўны ваенны пракурор Польшчы палкоўнік Кшыштаф Парульскі, словы якога прыводзяць польскія СМІ.

«Згодна з разлікамі следства, тое, што адбудзецца катастрофа, персанал прэзідэнцкага самалёта мог зразумець за час ад трох да пяці секунд да падзення машыны», — сказаў Парульскі.

Паводле яго слоў, следчыя зыходзілі з таго, што хуткасць самалёта, які прызямляўся, складала 150‑180 метраў за секунду.

Паводле інфармацыі РІА Новости, галоўны ваенны пракурор Польшчы паведаміў, што »знойдзены астанкі практычна ўсіх асоб з дэлегацыі прэзідэнта, якія загінулі».

У Варшаве чакаюць дастаўкі трэцяй чорнай скрыні прэзідэнцкага Ту‑154.

Паводле інфармацыі дырэктара інфармацыйнага дэпартамента міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы палкоўніка Веслава Гжэгажэўскага, «трэцяя чорная скрыня рэгіструе тэхнічныя параметры самалёта, яна не рэгіструе размоў».

Выканаўца абавязкаў прэзідэнта Польшчы спікер сейма Браніслаў Камароўскі прадоўжыў агульнанацыянальную жалобу па загінулых у авіякатастрофе пад Смаленскам да поўначы нядзелі, 18 красавіка, паведаміў прэс‑сакратар спікера Ежы Смаліньскі.

«Жалоба прадоўжана ў сувязі з пахаваннем у нядзелю ў Кракаве прэзідэнта Польшчы і яго жонкі», — сказаў Смаліньскі.

Польскі ўрадавы самалёт Ту‑154 разбіўся пад Смаленскам раніцай 10 красавіка. На яго борце быў прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі. Разам з афіцыйнай польскай дэлегацыяй ён ляцеў у Катынь для ўдзелу ў мемарыяльных мерапрыемствах. Паводле інфармацыі МНС Расіі, звесткі ад 97 загінулых не пацвердзіліся. На борце знаходзілася 96 чалавек: 88 пасажыраў і восем членаў экіпажа, не выжыў ніхто.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?