Павышаная нагрузка на працы зніжае залежнасць курцоў ад нікатыну, і пад уздзеяннем стрэсу яны кураць менш, чым звычайна, паведамляе публікацыя ў Tobacco Induced Diseases.

Згодна з распаўсюджанымі ўяўленнямі, курцы часта выкарыстоўваюць цыгарэты як сродак ад стрэсу, спосаб «супакоіць нервы». Распачынаючы сваё даследаванне, Ханна Шміт з Кёльнскага універсітэта і яе калегі зыходзілі з гіпотэзы, што спажыванне тытуню пры павышанай працоўнай нагрузцы будзе павялічвацца.

Для праверкі гэтай здагадкі навукоўцы выкарысталі інфармацыю з базы дадзеных Кёльнскага даследчага праекту CoSmoS (Cologne Smoking Study). Яны абследавалі 197 працуючых курцоў з дапамогай тэсту Фагерстрэма — міжнародна прызнанага метаду вызначэння ступені нікатынавай залежнасці.

Вынікі даследавання паказалі, што людзі, якая адчуваюць стрэс на працы, кураць менш, чым астатнія і такім чынам менш залежаць ад нікатыну.

Аўтары мяркуюць, што гэты эфект можа тлумачыцца тым, што ў занадта занятых курцоў не застаецца часу, каб як след задаволіць сваю звычку, акрамя таго, магчыма, уплываюць абмежаванні на курэнне ў працоўны час.

Навукоўцы адзначылі таксама, што рэлігійнасць, наяўнасць сям’і і больш высокі ўзровень адукацыі таксама зніжаюць залежнасць ад нікатыну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?