У Бялградзе прайшло лёсаванне кваліфікацыі мужчынскага гандбольнага чэмпіянату Еўропы 2012 года.Яно назвала склады сямі адборачных груп, у кожнай з якіх пойдзе спрэчка за дзве пуцёўкі на фінальны турнір. Яшчэ дзве зборныя — Францыі (чэмпіён Еўропы) і Сербіі (краіна‑арганізатар) — патрапілі ў фінал без адбору.
Група 1: Венгрыя, Македонія, Боснія і Герцагавіна, пераможца перадкваліфікацыйнай групы «А» (Эстонія, Кіпр, Балгарыя, Вялікабрытанія).
Група 2: Харватыя, Іспанія, Румынія, Літва.
Група 3: Польшча, Славенія, Украіна, Партугалія.
Група 4: Швецыя, Славакія, Чарнагорыя, пераможца перадкваліфікацыйнай групы «С» (Ізраіль, Бельгія, Турцыя, Люксембург).
Група 5: Нямеччына, Ісландыя, Аўстрыя, пераможца перадкваліфікацыйнай групы «В» (Латвія, Італія, Фінляндыя, Грузія).
Група 6: Нарвегія, Чэхія, Галандыя, Грэцыя.
Група 7: Данія, Расія, Беларусь, Швейцарыя.
Кваліфікацыйныя турніры пройдуць па схеме ў два круга з раз’ездамі і стартуюць у канцы кастрычніка.





