12 красавіка ў Слоніме кандыдат ад Партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» ў Гарадзенскі аблсавет і Слонімскі райсавет Барыс Кучынскі правёў сустрэчу з выбаршчыкамі.

Сустрэча адбылася ў цэнтры гораду, у памяшканні кінатэатра «Мір». Удзел у ёй узялі 30 чалавек, у тым ліку лідэр БХД Павал Севярынец. Паводле інфармацыі прэс‑службы БХД, прысутнічаў на спатканні і прадстаўнік ідэалагічнага аддзелу, і «абавязковы элемент праграмы» — чалавек з каверзнымі пытаннямі.

Дзякуючы арыгінальнаму падыходу Барыса Кучынскага да сваёй агітацыйнай кампаніі, сустрэча адбылася шчырай і цёплай. Падчас сустрэчы Кучынскі сыграў прысутным на саксафоне і на трубе‑карнэце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?