Астанкі прэзідэнцкай пары, Леха і Марыі Качыньскіх, будуць пахаваныя ў нядзелю 18 красавіка ў склепе кракаўскага Вавелю, сярод пахаваных польскіх каралёў.

Паводле «Газеты Выборчай», такое рашэнне прыняла сям’я трагічна загінулай пары, гэта значыць, брат Леха Качынскага Яраслаў і дачка памерлай пары Марта.

«Газета выборча» таксама паведамляе, што раней канцылярыі прэзідэнта і прэм’ер‑міністра, якія каардынуюць падрыхтоўку пахаванняў ахвяраў катастрофы польскага ўрадавага самалёта пад Смаленскам, прапанавалі сям’і пахаваць прэзідэнцкую пару або ў архікатэдры Св. Яна ў Варшаве, дзе спачывае першы польскі прэзідэнт Габрыель Нарутовіч, або на нацыянальным некропалі Павонзкі ў польскай сталіцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?