Авіякатастрофа пад Смаленскам у адзін момант зрабіла нясьмешным анэкдот пра паведамленьне БелТА, як прэзыдэнцкі самалёт Лукашэнкі зьнік з радараў, ягоны лёс невядомы, але беларускі народ «спадзяецца на лепшае».
Пра памерлых — ці добрае, ці нічога. Памерлыя заслугоўваюць павагі хаця б з агульначалавечага інстынкту пашаны да сваіх продкаў і да мёртвых увогуле.
Нават калі загінулы быў тваім ворагам, правільным было бВашыя адносіны зь ім цяпер увогуле вышэй за вашу варажнечу і за ўсю гэтую драбязную палітычную ці іншую чалавечую мітусьню: памершы, ён датыкнуўся да чагосьці, чаго ты яшчэ ня ведаеш, падняўся на наступную прыступку свайго існаваньня.па-рыцарску выказаць апошнюю павагу да яго: ён табе болей шкоды не прынясе, ты пабачыў раку, якая нясе труп твайго непрыяцеля.
Калісьці твая ўласная сьмерць прымірыць вас канчаткова.
І тым больш устаюць дыбам валосы ад рэакцыі асобных заўважных групаў расейскага грамадзтва.
Трэба сказаць, расейская дзяржава паводзіць сябе ў гэтай сытуацыі падкрэсьлена правільна і адэкватна. На сайце прэзыдэнта Мядзьведзева выкладзены спачувальны зварот на польскай мове, агульнанацыянальны тэлеканал
Максымальна добра (на большае проста ня варта было разьлічваць) праявілі сябе і беларускія ўлады, якія апэратыўна дапамаглі сваякам пагінулых з транспартам і якія хіба што не абвесьцілі жалобны дзень па пагінулых — зрабіць гэта ім перашкодзіла, відаць, тое ж самае, што перашкодзіла Качыньскаму скарыстацца менскім аэрапортам замест фатальнай спробы сесьці ў Смаленску.
Іншая рэч — натоўпы расейскіх імпэрыялістычных падпявалаў, зрэз якіх можна ўбачыць па расейскім ЖЖ. Гэта вам не параўнальна бяскрыўдная сварка ў беларускай суполцы by_politics, якая распачалася з таго, як адзін малады анархіст напісаў, што па клясавых прычынах не далучаецца да агульнага смутку.
На другі ж дзень пасьля трагедыі расейскі інтэрнэт напоўніўся сьвежымі сатырычнымі фотакалажамі, анэкдотамі і гумарыстычнымі вершыкамі (часам дужа нават якаснымі) — у прамым сэнсе слова пачалася пляска на костках.
Я ня памятаю, каб калісь яшчэ расейскі імпэрскі шавінізм нагэтулькі яскрава яўляў на сьвятло сваю пацучыную мызу: яго яшчэ можна было разглядаць у якасьці апанэнта па дыскусіі ў час вайны ў Грузіі ў 2008 годзе ці ў час каляровых рэвалюцый, але тое, які гной паліўся з ртоў кананенак і васэрманаў пасьля сьмерці Качыньскага — гэта ўжо
Дух НКВДшных вертухаяў і гулагаўскіх «сук», зьнявага да чалавечага жыцьця і сьмерці, канцлягернае мысьленьне «памры ты сёньня, а я заўтра» — сталінізм ня помер, ён сьпіць у душонках гэтых «расейскіх патрыётаў» і прачынаецца, калі чуе кроў, як зараз.
Бог не зьнішчаў Садом і Гамору, пакуль у іх была дастатковая колькасьць праведнікаў. Пераважная большасьць расейцаў рэагуе на трагедыю пад Смаленскам абсалютна адэкватна, але
Асобныя расейскія апазыцыянэры кшталту Валерыі Навадворскай пачалі будаваць вэрсіі пра прычаснасьць уладаў да авіякатастрофы. Так, фантазіі пра тое, як падчас рамонту на расейскім заводзе ў самалёт убудавалі нешта ня тое ці што самалёт маглі зьбіць ракетай, гучаць іррацыянальна, нібы сцэнар банальнага галівудзкага баевіка. Але
чытаючы камэнтары расейскіх імпэрыялістаў, каго ніяк не назавеш маргіналамі і чые погляды хутчэй максымальна блізкія да «лініі партыі», нараджаецца пачуцьцё, што ў вэрсіі пра забойства ня так і складана паверыць. Людзі, каму хапіла б подласьці, злобы і дурасьці на гэта, — яны ў Расеі, на жаль, ёсьць.
Гледзячы на размах жалобы ў Польшчы, многія з нас, напэўна, задалі сабе непазьбежнае пытаньне: а калі б вось так пагінуў сучасны прэзыдэнт Беларусі, ці варта было б несьці кветкі да вядомага будынку на Карла Маркса? Адказ на гэта пытаньне не такі і складаны.





