Імклівам ростам еўра адрэагавалі біржы на навіну пра €30 мільярдаў, якія будуць выдзеленыя Грэцыі.
Па стане на раніцу суаносіны еўра і даляра дасягнулі ўзроўню 1,368. Перад выходнымі гэты паказчык складаў 1,338. Па такіх разліках і былі выстаўленыя Нацбанкам курсы валют на выходныя. Сёння новыя курсы ў Беларусі не выстаўляліся.
Умоўна кажучы, калі ў суботу 1000 даляраў раўнялася 747 еўра, то сёння — 730 еўра.





