Беларускія ўлады, у адрозненне адкраін-суседзяў , пакуль не абвясцілі нацыянальнай жалобы. З прапановай зрабіць такі крок выступаюць шараговыя грамадзяне Беларусі.
Ірына Лаўроўская, гісторык і архітэктар з Брэста, напісала і скіравала ў Адміністрацыю Лукашэнкі ліст наступнага зместу:
«Паважаныя супрацоўнікі прыёмнай прэзідэнта Рэспублікі Беларусь! Звяртаюся да вас у справе, якая мяне і многіх беларусаў моцна ўзрушыла, закранула і асабіста, і
Назіраем, як годна рэагуюць іншыя дзяржавы на боль Польшчы…
З вялікім здзіўленнем бачым, як наша краіна, найбліжэйшая да Польшчы і з пункту бачання гісторыі, і з пункту бачання геаграфічнага, абмежавалася дыпламатычнай дапамогай родным ахвяраў пры транзітным пераездзе мяжы…
Я адчуваю сорам за сваю краіну, кіраўнік якой мае неадпаведную высокаму становішчу грамадзянскую і чалавечую пазіцыю. Калі ласка, урэгулюйце праблему, зрабіце нейкія захады, каб Беларусь таксама абвясціла жалобу ў сувязі з трагедыяй пад Смаленскам», — піша яна ў прыватнасці.
Прэзідэнт Украіны Януковіч абвесціў панядзелак днём жалобы па ахвярах катастрофы самалёта з прэзідэнтам Польшчы. Ён заявіў пра гэта ў часе наведвання пасольства Польшчы.
Раней трохдзённую жалобу абвесціла Літва. У дзень пахавання жалоба будзе абавязваць у Славаччыне. Жалоба, па рашэнні Дзмітрыя Мядзведзева, абвешчана і ў Расіі. А прэзідэнт Грузіі пасмяротна прысвоіў Леху Качынскаму званне Нацыянальнага героя краіны.





