11 красавіка ў цэнтры Мінска на плошчы перад Чырвоным касцёлам сабралася каля сотні чалавек: дарослых і дзяцей. Яны прыйшлі на спантанны фестываль мыльных бурбалак.

Прысутныя накіраваліся па праспекце Незалежнасці ў бок парку Янкі Купалы, па дарозе яны выдзімалі мыльныя бурбалкі ўсіх колераў вясёлкі і памераў.

Гэта не першая такая акцыя ў беларускай сталіцы. Мыльныя феерыі ў Мінску праводзіліся ўжо некалькі разоў, напрыклад летась — у Міжнародны дзень Міру.

Свята прайшло ярка, напоўніўшы пазітывам і дзіцячай непасрэднасцю сэрцы ўдзельнікаў і гледачоў, а неба — мыльнымі бурбалкамі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?