Варшава, прэзідэнцкі палац. Фота Reuters.
Развітанне з загінуўшым у авіякатастрофе пад Смаленскам прэзідэнтам Польшчы Лехам Качыньскім пачнецца ў аўторак, 13 красавіка.
Пра гэта паведаміў журналістам намеснік кіраўніка канцылярыі прэзідэнта Польшчы Яцэк Сасін.
«Труна з целам Леха Качынскага будзе выстаўленая для развітання ў аўторак у прэзідэнцкім палацы», — сказаў Сасін.





