Колькасць аўтобусаў будзе павялічана на маршрутах:
N5Э «Дыспетчарская станцыя Чыжоўка — Могілкі Міханавічы», N31 «Аўтавакзал Маскоўскі — Могілкі Калодзішчы» (з выкананнем прыпынкаў «Станцыя метро Усход», «Станцыя метро Уручча»), N172Э «ДС
13 красавіка аўтобусы па маршруце N68 будуць адпраўляцца з пляцоўкі пасадкі на вуліцы Кульман.
Толькі 13 красавіка будуць таксама арганізаваныя дадатковыя аўтобусныя маршруты: N22Д «Станцыя метро Аўтазаводская — Дыспетчарская станцыя «Чыжоўка», N94А «Дыспетчарская станцыя „Чыжоўка“ — Чыжоўскія могілкі», N135Э «Дыспетчарская станцыя „Кунцаўшчына“ — Паўночныя могілкі», N167 «1 — я вароты —
Продаж квіткоў будзе ажыццяўляцца ў месцах пасадкі пасажыраў. Аплата за праезд на аўтобусных маршрутах N5Э, 31, 68, 94, 94А, 109, 135Э, 170Э, 171Э, 172Э будзе брацца «туды і назад» па дзеючым тарыфе, на прыгарадных маршрутах N275, 402 — паводле прыгараднага дадатковага тарыфу.
Як будуць хадзіць электрычкі
На ўчастках Мінск — Маладзечна, Мінск — Асіповічы, Мінск — Баранавічы і Мінск — Орша 16 красавіка электрацягнікі будуць рухацца па графіку пятніцы, 12 і 17 красавіка — па суботнім графіку, а 13 і 18 красавіка — па нядзельным графіку.
МУС нагадвае
Цягам выходных дзён супрацоўнікі міліцыі і ДАІ будуць працаваць ва ўзмоцненым рэжыме. Пры наведванні могілак грамадзянам настойліва раяць па магчымасці адмовіцца ад уласнага транспарту, бо зямля на могілках яшчэ не прасохла як след.
***
Глядзі таксама:
Расклад руху аўтобусаў міжгародных і прыгарадных маршрутаў у Баранвічах.
У Слуцку на Радаўніцу пусцяць дадатковы аўтобус.





