Скандал з дольшчыкамі, якія ўклалі ўласныя грошы ў дом на скрыжаванні вуліц Прытыцкага і Лабанка ў Мінску, разгарэўся яшчэ ўлетку 2009 году, калі выявілася недарэчная сітуацыя. У забудоўшчыка, кампаніі «Тэрабудінвест», знайшліся як амаль 300 прызнаных дольшчыкаў, так і больш за 400 непрызнаных — гэта людзі, якія складалі дамовы з
Па падазрэнні ў махлярстве быў затрыманы адзін з сузаснавальнікаў «Тэрабудінвеста». А ў лістападзе арышт наклалі і на рахункі забудоўшчыка, і на сам аб’ект. «Легальныя» дольшчыкі аказаліся ў незайздросным становішчы — яны не парушылі ніводнага закона, заплацілі немалыя грошы, але не маглі прэтэндаваць на кватэры, бо будоўля спынілася. Праз месяц арышт аб’екта быў зняты, а будаўніцтва працягнулася, праўда, звышмаруднымі тэмпамі.
Тым не менш,
узнікла праблема, што рабіць больш чым 400 падманутым укладчыкам?Фірма, у якую яны неслі тысячы даляраў, абанкруцілася, адзін з яе кіраўнікоў памёр, а другі знаходзіўся на лячэнні ў Навінках. З другога боку, іх магла чакаць адказнасць за незаконныя фінансавыя аперацыі — усё ж яны расплачваліся наяўнай валютай.
Пацярпелыя ўтварылі грамадскае аб’яднанне «Падманутыя
Кіраўніцтва горада прапанавала грамадскаму аб’яднанню ўзгадніць спіс з 50 чалавек для будаўніцтва кватэр у будаваным панэльным доме ў мікрараёне Масюкоўшчына па кошце 2 520 000 рублёў за квадратны метр.Перавага мусіць аддавацца тым, хто стаіць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў і каму тэрмінова патрэбна жыллё. Спісы будуць узгадняцца са следчым упраўленнем ГУУС Мінгарвыканкама.
Сталічныя ўлады ўдакладняюць, што ў далейшым «будуць прапаноўвацца іншыя варыянты вырашэння кватэрнага пытання».
Звышвыгадная прапанова — будаўніцтва за $800 за метр адшукаць амаль нерэальна — абрадавала «кінутых» дольшчыкаў, але абурыла іншых людзей.
Рашэнне Мінгарвыканкама не стала саламонавым.Меркаванні ў інтэрнэце вагаюцца ад скептычных: «Дробязі, што 50 сумленных законапаслухмяных сямей атрымаюць свае кватэры на год пазней…» — да рэзкіх: «На якой падставе ім гэтыя прывілеі, чым яны лепш за мяне?! Я таксама стаю на чарзе, і я таксама хачу будаваць кватэру за 2 500 000 рублёў.
Калі ў мяне ў грамадскім транспарце кашалёк выкралі, дазвольце мне цяпер бясплатна ездзіць у метро на тую суму, якую ў мяне выкралі.Стварыць ГА „Аблічаныя“, „Выкрадзеныя тэлефоны“, „Пакрыўджаныя ДАІ“ і гэтак далей і адстойваць свае правы».