У сувязі з авіякатастрофай у Смаленскай вобласці, што забрала жыцці дзясяткаў польскіх грамадзянаў, сярод якіх быў і прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі, ад імя беларускага народа і ад сябе асабіста Аляксандр Лукашэнка выказаў глыбокія спачуванні маршалку Сейму Рэспублікі Польшча Браніславу Камароўскаму, а таксама родным і блізкім тых, хто загінуў.

«Вялізнае гора абрынулася на блізкую нам дзяржаву, з якой Беларусь звязваюць даўнія сваяцкія, гістарычныя і культурныя стасункі. Пачуцце глыбокага смутку па прэзідэнту і грамадзянах Республікі Польшча, што трагічна загінулі ў авіякатастрофе, ахапіла нашы сэрцы, — гаворыцца ў спачуванні.

— Кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь і ўвесь беларускі народ выказваюць глыбокія спачуванні родным і блізкім загінулых, а таксама польскім уладам. Мы разумеем, якія незаменныя страты народа Польшчы прынесла гэтая трагедыя. У надзвычай цяжкі для вашай краіны час прыміце словы нашай падтрымкі і глыбокага спачування».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?