Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч — пра трагедыю над Смаленскам.

«Мне даводзілася лётаць на гэтым самалёце з Качыньскім. Апошні раз ляцелі 4 чэрвеня летась у Люблін з Варшавы. Яшчэ раз лёталі ў Гданьск і назад, калі праходзіла святкаванне 90‑годдзя Польскай дзяржавы.

Вельмі смуткую з прычыны катастрофы. Качыньскі быў тым палітыкам, які добра ставіўся да Беларусі. Лех Качыньскі і Марыуш Гандзлік, намеснік дзяржсакратара канцылярыі прэзідэнта, які таксама загінуў, як ніхто іншыя разбіраліся ў беларускай сітуацыі. Гэта была сумленная і канструктыўная каманда.

Раніцай сёння праглядзеў тыя віншаванні, якія мне накіравалі ў сувязі з Вялікднем. Там было шмат віншаванняў ад людзей, якія загінулі сёння. Я нават не паспеў усім адказаць. Вельмі сумна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?