У Следчым камітэце пры Пракуратуры Расійскай Федэрацыі разглядаюцца тры версіі крушэння самалёта Ту‑154 ўрадавага авіяатрада Польшчы.

Як паведамляе ІТАР‑ТАСС, у СКП ў якасці магчымых прычын аварыі называюцца дрэнныя ўмовы надвор’я, памылка экіпажа і непаладкі ў самалёце.
Раней са спасылкай на крыніцу ў сілавых структурах гаварылася, што катастрофу самалёта прэзідэнта Польшчы схільныя спісаць на чалавечы фактар.

Авіякатастрофа, у якой загінулі прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі, кіраўнікі Генштаба і Нацбанка краіны і яшчэ дзесяткі палітыкаў і грамадскіх дзеячаў, адбылася раніцай 10 красавіка. Ту‑154 задзеў дрэвы пры заходзе на пасадку ва ўмовах густога туману. Самалёт разбіўся ў некалькіх сотнях метраў ад узлётна‑пасадкавай паласы аэрадрома «Паўночны» пад Смаленскам. Афіцыйная польская дэлегацыя на чале з Качыньскім накіроўвалася ў Катынь для ўдзелу ў жалобных мерапрыемствах, прымеркаваных да 70‑й гадавіне расстрэлу польскіх афіцэраў.

Па ўдакладненых дадзеных, у самалёце знаходзіліся 96 чалавек. Ніхто з іх не выжыў.

Абавязкі прэзідэнта Польшчы, паводле канстытуцыі краіны, былі перададзеныя спікеру сойму (ніжняй палаты парламента) Браніславу Камароўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?