Творчая прастора BYBOOKS, МГА «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына», ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», выдавецкая серыя «Кнігарня «Наша Ніва» прадстаўляюць дыскусійны праект «Жаночы досвед у грамадcтве і літаратуры»

«Жанчыны выходзяць з‑пад кантролю» (Кнігарня Наша ніва, 2007) і «Пакахай мяне, калі ласка» (Кнігарня пісьменніка, 2009) — два зборнікі жаночай прозы, падрыхтаваныя незалежнымі выдавецкімі ініцыятывамі.

Што будзем рабіць:

Збіраемся тройчы ў кнігарніЎгалерэі (пр. Незалежнасці, 37А) і размаўляем пра тое, чым ёсць сучасная беларуская жаночая проза.

Заўсёды з намі — таленавітыя аўтаркі, ўдзячныя чытачы, цвярозыя крытыкі і тыя, хто хоча ведаць, чаму можа навучыць сваіх і чужых дзяцей жанчына, якая стварае літаратуру.

Як гэта будзе адбывацца:

Першая дыскусія праходзіць сярод літаратурных крытыкаў і літаратуразнаўцаў. Гаворым пра асаблівасці жаночага пісьма як такога і беларускага ў прыватнасці.

Мадэратары: Вольга Гапеева і Ірына Герасімовіч

Дыскусанты: Барыс Пятровіч, Ірына Саламаціна, Святлана Калядка, Ігар Бабкоў

У другой дыскусіі ўдзельнічаюць актывісткі жаночых рухаў і самотныя змагаркі за правы жанчын. Адказваем на пытанне: ці мяняе гэтая літаратура сучасную беларускую жанчыну, а калі мяняе, то ў які бок.

Мадэратары: Аляксандра Дынько і Яўгенія Іванова.

На трэцюю дыскусію прыйдуць студэнты‑інжэнеры, ‑псіхолагі і медыкі. Гаворым пра тое, ці цікава гэта ўсё чытаць, і як інтарэс да такой літаратуры залежыць ад прафесіі. Мадэратар: Анатоль Івашчанка

Навошта ўсё гэта трэба:

Каб зразумець, хто гэта піша і хто гэта чытае. Каб даведацца, ці ёсць нешта адметнае у жаночым спосабе пісьма і бачання свету. Каб звесці разам жывых жанчынаў і літаратурных герояў. Каб сустрэцца і сказаць адзін аднаму прыемныя і важныя словы.

Гэта адкрытыя дыскусіі ‑‑ Прыйдзі і скажы сваё слова!

Месца правядзення дыскусій — кнігарняЎгалерэі (Мінск, пр.Незалежнасці, 37А)

***

8 красавіка а 19 гадзіне дыскусія першая: «Kinder — Küche — Kirche — Knihi»

Гаворым пра асаблівасці жаночага пісьма як такога і беларускага ў прыватнасці на падставе двух зборнікаў жаночай прозы ‑‑ «Жанчыны выходзяць з‑пад кантролю» (Кнігарня Наша ніва, 2007) і «Пакахай мяне, калі ласка» (Кнігарня пісьменніка, 2009).

Удзельнікі

1) Мадэратары: Вольга Гапеева і Ірына Герасімовіч

2) Дыскусанты: Ірына Саламаціна, Святлана Калядка, Ігар Бабкоў, Аляксандра Дынько, Барыс Пятровіч

3) Аўтаркі.

Тэмы для абмеркавання:

Праблема тэрміналогіі. Жаночая літаратура vs мужчынскай літаратуры

Зборнікі з удзелам выключна жанчын‑аўтарак: ружовае гета ці спроба заявіць пра сябе, зрабіць сябе бачнай.

Падыходы да вывучэння і аналізу літаратурнай творчасці жанчын: акадэмічная прастора і інстытут крытыкі

***

Кіраўнік праекта: Аляксандра Дынько, каардынатар творчай прасторы BYBOOKS

Кантакт:

+375 29 872 26 35

+375 44 754 58 91

[email protected]

[email protected]

skype: alaksandra.dynko

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0