На 15 траўня ў Мінску запланаваны славянскі гей‑парад.

Прадстаўнікі сэксуальных меншасцяў маюць намер у траўні‑чэрвені правесьці гей‑парады ў Маскве, Пецярбургу і Мінску.

«У Маскве адбыўся пашыраны аргкамітэт маскоўскага, пецярбурскага і славянскага гей‑парадаў, правядзенне якіх заплянаванае на травень‑чэрвень, і былі вызначаны даты правядзення акцый у Маскве, Санкт‑Пецярбургу і Мінску», — паведаміў «Інтэрфаксу» арганізатар маскоўскага гей‑параду Мікалай Аляксееў.

Аргкамітэт па правядзенні акцый прыняў рашэнне дамагацца дазволу ўладаў гарадоў, дзе запланаваныя шэсці.

«У выпадку іх забароны мы маем намер выйсці на вуліцы без дазволу, для таго каб рэалізаваць канстытуцыйнае права на свабоду сходаў», — гаворыцца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?