Упраўленнем унутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама заведзена крымінальная справа ў дачыненні да інжынера ААТ «Белшына», які мае непасрэднае дачыненне да дзіцячага порнабізнэсу.

Гэта першая справа па распаўсюдзе дзіцячай парнаграфіі, заведзеная ў 2010 годзе.

Паводле папярэдніх звестак, затрыманаму інкрымінуецца, што ён у ліпені‑жніўні 2009 года распаўсюджваў у сетцы Інтэрнэт парнаграфічныя матэрыялы з выявай непаўналетніх.

Заўважым, што гэтым разам гаворка ідзе не пра маладога чалавека, як гэта звычайна бывае, а пра 57‑гадовага чалавека, амаль пенсіянера, якога добра ведалі і паважалі як суседзі, так і калегі на прадпрыемстве.

У дачыненні да інжынера заведзена крымінальная справа па прыкметах здзяйснення ім злачынства па ч.2 арт. 343/1 КК РБ (выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару з выявай непаўнагадовага, здзейсненыя з выкарыстаннем Інтэрнэта, іншай сеткі электрасувязі агульнага карыстання альбо выдзеленай сеткі электрасувязі).

Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне да 8 гадоў пазбаўлення волі. Зараз следчыя высвятляюць паходжанне порнаматэрыялаў, якія распаўсюджваў інжынер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?