Вырашыў праскочыць на чырвонае і збіў двух пешаходаў.

Вырашыў праскочыць на чырвонае і збіў двух пешаходаў.

Сумны вынік п'яных уцёкаў ад ДАІ.

 Гэтую краму тараняць не першы раз.

Гэтую краму тараняць не першы раз.

Раніцай 2 красавіка ў Гродне на пешаходным пераходзе ў раёне завода «Белкард» легкавік «Сітраен» наехаў на двух пешаходаў, якія пераходзілі праезную частку на зялёны сігнал святлафора, паведамляе Блог Гродно s13. Кіроўца вырашыў праскочыць на чырвонае святло. Жанчыну з траўмамі шпіталізавалі, мужчыну пасля аказання медыцынскай дапамогі адпусцілі дамоў. У выніку здарэння спыніўся рух на праспекце Янкі Купалы і вуліцы Перамогі, утварыліся вялікія заторы.

1 красавіка ў Баранавічах нецвярозы кіроўца праігнараваў патрабаванне супрацоўнікаў ДАІ спыніцца і толькі дадаў газу, піша «Intex-press» Але далёка ўцячы не змог — пры павароце на вуліцу Брэсцкую ён не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго аўто ўрэзалася ў уваход крамы. Дарэчы, гэта другі выпадак тарану крамы. Вынікам няўдалых уцёкаў стала шпіталізацыя кіроўцы і чатырох яго пасажыраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0