Вынікі выбуху ў метро. Масква, 8 студзеня 1977 г.

Вынікі выбуху ў метро. Масква, 8 студзеня 1977 г.

Першы выбух у падземцы Масквы прагрымеў у 70-х ХХ стагоддзя. Жудасную геаграфію тэрактаў у 2001 г. папоўніла станцыя «Беларуская».

Тэракты ў на станцыях «Лубянка» і «Парк культуры» маскоўскага метро 29 сакавіка 2010 г. перавалілі за сотню лік ахвяраў выбухаў у падземцы. Расійскія СМІ падаюць розныя звесткі пра самы першы тэракт у маскоўскім метро. Напрыклад «Известия» пішуць пра выбух 20 кастрычніка 1974 года на станцыі «Плошча Рэвалюцыі». Тады абышлося без ахвяраў.

Іншыя крыніцы называюць першым у гісторыі тэрактам у маскоўскім метрапалітэне серыю выбух 8 студзеня 1977 года. Тады ў цягніку на перагоне паміж станцыямі «Ізмайлаўская» і «Першамайская» прыблізна ў 17:33 па мясцовым часе прагрымеў выбух. Загінула 7 чалавек і яшчэ 37 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Вінаватымі прызналі 32-гадовага Сцяпана Зацікяна і двух ягоных памагатых з Нацыянальнай вызваленчай партыі Арменіі. Усе яны былі пакараныя смерцю.

Наступны тэракт у маскоўскім метро адбыўся амаль праз 20 гадоў. 11 чэрвеня 1996 года ў цягніку на перагоне паміж станцыямі «Тульская» і «Нагацінская» спрацавала самаробнае выбуховае прыстасаванне, эквівалентнае па магутнасці 1 кг тратылу. Выбухоўка была закладзеная пад сядзенне. Загінулі 4 чалавекі, 14 былі параненыя, ад выбуху быў разбураны адзін вагон.

Праз 4 гады 8 жніўня 2000 года прагрымеў выбух у пераходзе на Пушкінскай плошчы забраў жыцці 13 чалавек, 118 чалавек былі паранены. Выбуховае прыстасаванне магутнасцю 800 г у тратылавым эквіваленце, начыненае вінтамі і шрубкамі, было пакінутае ў гаспадарчай сумцы побач з гандлёвымі павільёнамі.

Праз паўгода грымнула на станцыі «Беларуская». 5 лютага 2001 года ў 18:45 па мясцовым часе спрацавала бомба, закладзена пад мармуровую лаву, размешчаную на платформе. Лава і ўратавала людскія жыцці. Пацярпела каля 20 чалавек.

Праз тры гады 6 лютага 2004 года а палове на 9-ю па маскоўскім часе на перагоне паміж станцыямі «Аўтазаводская» і «Павялецкая» ў цягніку тэрарыст-смяротнік прывёў у дзеянне самаробнае выбуховае прыстасаванне магутнасцю 4 кг у тратылавым эквіваленце. Ураджэнец Карачаева-Чаркесіі Анзор Іжаеў забіў 41 чалавека і звыш 250 параніў. ФСБ Расіі назвала арганізатарам тэракту былога курсанта ваеннай вучэльні Паўла Касалапава.

Яшчэ праз паўгода праз, у канцы жніўня 2004 года тэрарыстка-смяротніца прывяла ў дзеянне выбуховае прыстасаванне на ўваходзе ў станцыю метро «Рыжская». У выніку загінулі 10 чалавек.

Ахвярамі выбухаў на станцыях «Лубянка» і «Парк культуры» маскоўскага метро

29 сакавіка 2010 г.
па папярэдніх звестках сталі каля 40 чалавек. 65 чалавек былі параненыя.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?