Справа па ч. 1 арт. 139 КК (забойства) распачата ў Крупскім РАУС у дачыненні да 59‑гадовага жыхара Барысава, які застрэліў 26 сакавіка электрыка садовага таварыства «Чарот», жыхара вёскі Беражок.

Як паведамілі ўаддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Мінскага аблвыканкама, 40‑гадовы электрык неаднаразова патрабаваў, каб суседзі‑дачнікі перасталі красці электраэнергію, незаконна далучаючыся да электрычнай сеткі. Тыя, у сваю чаргу, каб ён не заўважаў крадзяжу, прапаноўвалі грошы, спіртное, аднак усё было дарэмна. У пачатку вясны электрык звярнуўся ў Энерганагляд, які выпісаў суседзям вялікі штраф.

Увечары 26 сакавіка, прыехаўшы чарговы раз на лецішча, барысаўчанін вырашыў адпомсціць за знявагу.

Ён прыйшоў у дом да электрыка і выстраліў яму ў грудзі з самаробнага пісталета. Паранены яшчэ здолеў дабрацца да суседкі і папрасіць выклікаць хуткую дапамогу, але памёр у бальніцы.

Для вышуку злачынца ўводзіўся план «Сірэна». Барысаўчаніна, які знаходзіўся ў стане моцнага алкагольнага ап`янення, затрымаў у лесе начальнік Крупскага РАУС. Цяпер затрыманы знаходзіцца ў следчым ізалятары райаддзела.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?