Пытанні забеспячэння энергетычнай незалежнасці Беларусі будуць вырашаны ў найбліжэйшыя пяць гадоў, заявіў Аляксандр Лукашэнка 26 сакавіка на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод.

«Нам неабходна арганізаваць бяспеку нашай краіны. А аснова нашай бяспекі — на вялікі жаль, так склалася гістарычна — залежыць ад пытанняў энергетыкі, — цытуе прэзідэнта яго прэс‑служба. — Таму мы сёння так актыўны па ўсім свеце шукаем сродкі, новыя тэхналогіі».

«Вядома, я чакаю ад нашых вучоных, праекціроўшчыкаў новых ідэй. Нам сапраўдны нельга перакрываць рэкі, як гэта робяць у гарах: бо закрыем адну рэчку — паўкраіны зальем. Нам патрэбны новыя тэхналогіі.

Нам, урэшце рэшт, трэба адысці ад залежнасці — каб нас пастаянна не штурхалі, указваючы на тое, што мы жывем за кошт кагосьці», — сказаў Лукашэнка.

«Вы павінны разумець: усё, што мы сёння робім, і перш за ўсё я, скіравана на захаванне суверэнітэту нашай дзяржавы, — падкрэсліў прэзідэнт. — У свеце практычна не засталося такіх месцаў, як Беларусь: усе да кагосьці ўжо далучыліся, увайшлі ў чыйсьці склад. Усе дзяржавы — малыя, сярэднія, больш чым сярэднія — скачуць пад чыю‑небудзь дудку. Натуральна, мы разумеем, што быць Белай Руссю сёння не так проста, і незалежнасць не так проста даецца. Але мы павінны зрабіць усё, каб захаваць сваю дзяржаву».

«І той лямант, што сёння гучыць практычна з усіх бакоў

(ды і ў нас ёсць аматары паёрнічаць: ім усё роўна з кім мы сябруем — з Захадам або Усходам, усё роўна кепска), — адказ на яго просты: мы хочам захаваць сваю дзяржаву», — заявіў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?