Хэдлайнерамі міжнароднага фестывалю «Be2gether», які пройдзе 25-27 чэрвеня ля сцен замка Нарвілішкес, стануць гурты Empire Of The Sun (Аўстралія) і Skunk Anansie (Вялікабрытанія).

Гурт Empire Of The Sun грае стыльны электра-поп, які дапаўняецца яркімі візуальнымі эфектамі. Калектыў праславіўся ў роднай Аўстраліі ў 2008 годзе, а ў 2009 г. яны зрабілі самы сапраўдны фурор у Еўропе, двойчы намінаваўшыся на прэстыжныя ўзнагароды «Brit Awards».

Гурт Skunk Anansie можна назваць адным з галоўных брытанскіх альтэрнатыўных рок-гуртоў 90-х з запамінальнай цемнаскурай вакалісткай на чале. Пасля трох паспяховых альбомаў яны распаліся 2001 годзе, але вярнуліся ў канцы 2009 года са зборнікам лепшых песень і адпаведнай канцэртнай праграмай, у якой прагучаць іх фірменныя хіты.

Акрамя гэтых гуртоў, запланаваны ўдзел у «Be2gether» «Гайдамакаў» (Украіна), WhoMadeWho (Данія), Bauchklang (Аўстрыя), Casiokids (Нарвегія), Silence Family (Літва).

На фестывалі выступіць некалькі артыстаў з Беларусі – іх імёны будуць аб'яўлены ў красавіку.

Квіткі на фестываль ужо паступілі ў продаж. Іх кошт будзе расці ад 250 тысяч рублёў (на гэты момант) да 350 тысяч рублёў у канцы мая. Іх можна замовіць тут. Візы для грамадзян Беларусі, пры наяўнасці беларускага білета, традыцыйна будуць бясплатнымі. Чакаецца, што дакументы ў амбасадзе Літвы будуць прымаць ад сярэдзіны красавіка да пачатку чэрвеня, аб чым будзе аб'яўлена дадаткова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?