24 сакавіка «Наша ніва» апублікавала допіс «Мінск займеў поўны расклад грамадскага транспарту» дзе, у прыватнасці, адзначалася, што на сайце «Мінсктранса» «прадстаўленыя расійская, англійская, польская і тры балтыйскія версіі. Беларускай мовы на старонках няма».

Ужо на наступны дзень на сайт дадалася беларускамоўная версія. Відаць, такі своеасаблівы падарунак кіраўніцтва «Мінсктранса» рыхтавала спецыяльна да Дня Волі 25 сакавіка.

Праўда,

назвы маршрутаў і прыпынкаў па-ранейшаму прадстаўленыя толькі па-расійску.

Чакаем далейшай беларусізацыі сайта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?