Сведкі кажуць, што школа, пажарныя — сметнік.

Раніцай 25 сакавіка Нясвіжы здарыўся пажар. Як паведамілі НН сведкі здарэння, загарэлася макулатура ў падвальным памяшканні нясвіжскай школы №4. Настаўнік з Нясвіжа Алесь Язвінскі расказаў, што ён пачуў ад калег з 4-й школы, а таксама ад бацькоў школьнікаў. Пажар пачаўся прыблізна а 10-й раніцы. Загарэлася ў падвале, дзе захоўвалася макулатура. Адразу паваліў моцны дым, амаль увесь будынак школы быў задымлены. Эвакуацыю школьнікаў і персаналу правялі аператыўна. Па словах аднаго з супрацоўнікаў школы, спачатку справіцца з агнём спрабавалі самастойна, але ў рэшце вымушаныя былі выклікаць пажарных. Непасрэдна ад агню ў школе ніхто не пацярпеў. Аднак, калі пачалі праветрываць памяшканні ў будынку, на адну з тэхнічак ўпаў карніз. Ёй была аказаная медычная дапамога.

Потым прыехала начальства і пра пажар нібыта загадалі маўчаць. Сп. Язвінскі перадае словы кагосьці з бацькоў пра тое, што дзецям нават загадалі выдаліць з мабільнікаў здымкі ўзгарання.
Трапіў пад раздачу і сваяк намесніка галоўнага рэдактара газеты «Нясвіжскі час» — ён паспеў зрабіць адзін кадр пажарных машын каля школы, як да яго падышоў чалавек у форме МНС і папрасіў выдаліць здымак. «Пажарныя паабяцалі паведаміць нам падрабязнасці заўтра ў першай палове дня» — паведамілі ў «Нясвіжскім часе». Па словах сведак, пажарныя «Нясвіжскі час» з падвалу ахапак паленай паперы, якая яшчэ тлела, кінулі яе на сметнік.
У Нясвіжскім РАНС карэспандэнту НН паведамілі, што пажару ў школе №4 сёння не было. «Гарэў сметнік, у школе нічога не было».

4-ю школу ў Нясвіжы пабудавалі па праекце, падобным да таго, паводле якога была збудаваная школа ў Краснаполлі на Магілёўшчыне, дзе ў 2004 годзе ў выніку абрушэння столі ў спортзалі загінулі 5 чалавек. Пасля той трагедыі ў нясвіжскай школе на некалькі месяцаў зачынілі на рамонт спортзалу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?