фота - Уладзь Грыдзін

фота - Уладзь Грыдзін

Паэтычную кнігу вершаў «Кон» прэзэнтаваў у Мінску Уладзімір Някляеў. У вечарыне ўзялі ўдзел мастак Рыгор Сітніца, літаратуразнаўца Язэп Янушкевіч, а таксама паэтка Валярына Кустава.

«Фактычна мы сабраліся з адной мэтай — адсвяткаваць Дзень Волі, — сказаў Уладзімір Някляеў, адкрываючы сустрэчу. — Заўсёды хацелася адсвяткаваць Дзень Волі: не адмітынгаваць, не адхадзіць на пікеты «супраць», а менавіта адвсвяткаваць, як тое робіцца ва ўсім свеце».

«Кон» — зборнік выбранага, назапашанага паэтам за 40 гадоў. Але Ўладзімір Някляеў пачаў з надзённага — з узора грамадзянскай лірыкі, верша «Апошні паэт», адначыўшы, што ў яго новай кнізе ёсць шмат пра сэнс і вартасць кожнага вымаўленага слова.


Вёў імпрэзу і спяваў Зміцер Вайшюшкевіч. Лірычную песню «Наш сцяг» на свае словы у выкананні Вайцюшкевіча спадар Уладзімір хоць і ўхваліў, але ж добра пастаўленым голасам неўзабаве прапяяў тыя ж словы ў маршовым ключы. Да яго далучыліся ветэран Адраджэння мастак Рыгор Сітніца.

Падчас вечарыны не забыў Някляеў і прыгадаць чалавека, на чыіх руках гадаваўся яго паэтычны талент — народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. За валоданне паэтычным словам Някляеў параўнаў дзядзьку Рыгора з «ведзьмаром».

«Самае страшнае, што адбываецца з захаднееўрапейскай літаратурай — гэта страта эмоцыі, пасылу, энэргетыкі, — дадаў Уладзімір Пракопавіч. — Вынік спакойна, неатропкага жыцця. У нас гэтага нямашака, у нас ніхто не ведае, што будзе далей, і таму паэзія знаходзіцца на эмацыйным максімуме».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?