Дарагія суайчыннікі! Шаноўныя сябры!Сардэчна віншую Вас з найвялікшым святам беларускага народу — Днём Волі.
Веданне нашай славутай гісторыі, гонар ад здзяйсненняў продкаў і шанаванне тых, хто ахвяраваў сваім жыццём, здароўем і дабрабытам у імя свабоды і незалежнасці Айчыны, — пачэсны абавязак кожнага грамадзяніна. Гэта таксама праява патрыятызму і цывілізаванасці як грамадства, так і ўлады.
Падзеі сакавіка 1918 году паступова атрымліваюць усё большае прызнанне ў нашым грамадстве.
Заклікаю ўсіх беларусаў шырока, годна і цывілізавана адзначыць наша галоўнае нацыянальнае свята. Шмат хто прыйдзе 25 сакавіка а 18.00 да Акадэміі навук у сталіцы. У рэгіёнах і за мяжой адбудуцца дзесяткі мерапрыемстваў, канцэртаў, імпрэзаў, вечарынаў.
Веру, што ў выніку нашых супольных намаганняў Беларусь выйдзе з шэрае паласы аўтарытарызму і паўстане як увасабленне ідэалаў айцоў-заснавальнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі.
Жыве Беларусь!





