Суд Ленінскага суда Мінска аштрафаваў 24 сакавіка праваабаронцаў Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Ірыну Тоўсцік на палову базавай велічыні кожнага — 17 500 рублёў.
Ірына Тоўсцік і Валянцін Стэфановіч.
Алесь Бяляцкі.
Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Ірына Тоўсцік і журналіст Сяргей Сыс зладзілі пікет супраць двух новых выпадкаў смяротнага пакарання ў Беларусі. Акцыя праходзіла каля адміністрацыі прэзідэнта на вуліцы Энгельса.
Праваабаронцы выйшлі з расцяжкай «Не — смяротнаму пакаранню». Акцыя працягвалася некалькі хвілінаў, пасля чаго ахоўнікі выклікалі міліцыю.
Ноч актывісты правялі на Акрэсціна.





