25 сакавіка а 18.30 запрашаем у сядзібу Таварыства Homo Faber адзначыць нашае свята - Дзень Волі.
Прыпомнім сабе пра мінулае, падумаем пра сучаснасць, разважым перспектывы.
Галоўным пунктам праграмы будзе мультымедыйны паказ здымкаў Паўла Давідоўскага - паляка з беларускім грамадзянствам. Беларусь на яго здымках вельмі розная - спалучаюцца і выдатныя краявіды, і помнікі архітэктуры і камуністычныя сімвалы. Падчас паказу аўтар будзе каментаваць здымкі і адказваць на пытанні.
А скончым нашу сустрэчу выступам беларускага гурта «Мятліца», які паўстаў у Любліне. Гурт спявае народныя песні ў сучаснай апрацоўцы. Спецыяльную адметнасць надае ім ўжыванне рэдкіх і часта малавядомых інструментаў.
Сардэчна запрашаем!!!
Дзе?: сядзіба Таварыства Homo Faber, вул. Krakowskie Przedmieście 39Калі?: 25 сакавіка, гадз.18.30





