Вось пачытаеш пра беларускі трыумф у Венесуэле, і неяк неспакойна робіцца на сэрцы. Нафта — гэта, вядома, добра, але ці не варта было б спярша параіцца з метэаролагамі?

Так і чую ўсхваляваную дыктарку з БТ: «А цяпер пра надвор’е: у сувязі з магутным цыклонам у сярэдняй частцы Атлантыкі чакаюцца часовыя чэргі на бензакалонках ды перабоі з ацяпленнем». Як ні круці, а чорнае венесуэльскае золата будуць дастаўляць усё‑такі не самалётамі і не цэпелінамі, а па неспакойным моры. Канечне, перспектывы глабальнага пацяплення выглядаюць спакусліва: хто ведае, магчыма, неўзабаве танкеры з нафтай будуць швартавацца наўпрост у марскім порце ў Браславе ці Полацку… Але гэта — справа будучыні. Пакуль тое, нафту будуць везці морам да Адэсы, а адтуль гнаць у сінявокую чыгункай.

10 млн т нафты плануе здабываць у Венесуэле Беларусь у бліжэйшай будучыні. Калі ўлічыць, што стандартная чыгуначная цыстэрна змяшчае 125 тонаў чорнага золата,

то на гадавую порцыю венесуэльскай нафты спатрэбіцца 80 тыс. такіх цыстэрнаў.

Збяры іх разам — і чыгуначны састаў з нафтай расцягнецца на на 1520 кіламетраў. Ды Беларусь такім цягніком падпяражацца, як Дзед Талаш патранташам!

Беларускія нафтавікі б’юцца над найбольш выгодным маршрутам паставак. Але ім варта глядзець на справу шырэй: часам арыгінальныя ідэі можна адшукаць у зусім іншых сферах. Вось, напрыклад, на апошні Дзень салідарнасці на Кастрычніцкай плошчы назіралася незвычайная карціна. Упершыню апазіцыйную акцыю пратэсту суправаджалі не толькі бамбізы ў цывільнай вопратцы з дротам у вушах, але і цалкам бяскрыўднага выгляду прэс‑афіцэры ў блакітных камізэльках‑флікерах. Яны не толькі ахвотна давалі каментары журналістам (на бяспечнай аддаленасці ад месца падзеяў), але і гралі ролю адмысловай «выспы бяспекі». Маўляў, калі журналісты на акцыях адыходзяць ад прэс‑афіцэраў — то самі вінаватыя. Адзін з іх нават даў журналістам параду: «Інфармацыю неабавязкова атрымліваць там, дзе адбываюцца падзеі».

То бок інфармацыю можна атрымліваць там, дзе ніякіх падзеяў не адбываецца. Распрацоўшчыкам нафтавага праекта варта было б ухапіцца за гэтыя словы. Гэта ж пераварот у навуцы! Магчыма, досвед сталічных ахоўнікаў парадку падкажа, як здабываць нафту там, дзе яе няма? Тады і ў Венесуэлу не трэба будзе цягнуцца.

Бадай, супрацоўніцтва нафтавікоў ды міліцыі магло б быць больш шчыльным. Тады нас абавязкова будуць чакаць сапраўдныя дзів

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?