25-га сакавіка ад 11-ай гадзіны на адной з галоўных вуліц Варшавы – Кракаўскім прадмесці – пачнуцца святкаванні Дня Волі.
Першым у іх шэрагу будзе стварэнне вялікай святочнай паштоўкі для Беларусі. Удзел у ім змогуць прыняць усе ахвотныя.

Вечарам, а 19-ай гадзіне, у цэнтры культуры «Новы цудоўны свет» (вул. Новы Свет, 63) адбудзецца паказ фільма «Разбег», аўтарства Любы Журомскай, Ірыны Пісменнай і Элы Мілавай. Фільм расказвае аб лёсах маладых беларусаў, якія станавіліся асобамі падчас замацавання рэжыму Лукашэнкі.

Пасля прагляду фільма запланаваная дыскусія на тэму «25 сакавіка як дзень незалежнасці Беларусі. Але якой Беларусі і якой незалежнасці?». Удзел у ёй маюць узяць Сяргей Марчык (беларус, студэнт права Варшаўскага універсітэту, праваабаронца), Марэк Буцька (сакратар арганізацыі «Свабода і Дэмакратыя», былы намеснік пасла Польшчы ў Беларусі), Томаш Пісула (кіраўнік арганізацыі «Свабода і Дэмакратыя», праваабаронца) Ігнацы Нямчыцкі і Агнешка Астроўска з ініцыятывы «Вольная Беларусь».

Запланаваны таксама жывы эфір з шэсця ў Мінску.

Мерапрыемствы ладзіць моладзевая ініцыятыва «Вольная Беларусь».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?