Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя ініцыявала кампанію збору подпісаў пад зваротам да ўраду Беларусі з патрабаваннем аб’явіць 25 Сакавіка і 8 Верасня дзяржаўнымі святамі.

«Адзначаючы выключную важнасць гістарычных падзеяў, што адбыліся ў дзень 25 сакавіка 1918 года і 8 верасня 1514 года для кожнага грамадзяніна Беларусі, іх лёсавызначальнасць для існавання беларускага народу і беларускай незалежнай дзяржавы, мы, падпісаныя ніжэй грамадзяне Рэспублікі Беларусь, патрабуем:

— прызначыць дзень 25 Сакавіка дзяржаўным святам Рэспублікі Беларусь — Днём Волі;

— дзень 8 верасня — дзяржаўным святам Рэспублікі Беларусь — Днём Беларускай вайсковай славы (Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь);

— вызначыць гэтыя дні непрацоўнымі», — гаворыцца ў звароце.

Пазней гэты дакумент з подпісамі будзе перададзены ў Адміністрацыю прэзідэнта ды ва ўрад. Пепшымі пад зваротам падпісаліся лідэры БХД Віталь Рымашэўскі і Павал Севярынец, кіраўнік Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, старшыня руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, кіраўнік Менскай арганізацыі Партыі БНФ Віктар Івашкевіч.

Падпісацца пад зваротам можа кожны ў рэжыме онлайн-падпіскі па спасылцы тутака.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?