Амерыканскі маладзён, які ўламіўся ў фларыдскую турму, цяпер зможа завітаць туды праз парадныя дзверы, у якасці вязня. 25-гадовы Сільвестр Джылс прыгавораны да 15 гадоў зняволення за парушэнне выпрабаваўчага тэрміну пасля папярэдняга зняволення: яго злавілі, калі той пералазіў плот акруговай турмы. У студзені проці яго было высунутае абвінавачванне, а ўчора вынеслі гэткі цяжкі прысуд.

Фларыдскія ўлады паведамляюць, што Джылс ускараскаўся на трохметровы плот турмы Брывард, дзе яго і схапілі турэмшчыкі. Пасля ж, згледзіўшы глыбокія парэзы, якія пакінуў на руках калючы дрот, парушальніка шпіталізавалі.

Нашто ж чалавеку які тыдзень пасля вызвалення пішчом лезе ў месца зняволення? Тлумачэнне дзіўных паводзінаў Джылса наступнае: пасля таго, як той амаль адбыў тэрмін за забойства па неасцярожнасці, баючыся помсты з боку сям'і забітага, ён просам прасіў начальнікаў турмы, каб пасля адбыцця пакарання яго пакінулі па-за кратамі. Забойцы адмовілі і прапанавалі падаць супраць сям'і забітага скаргу. Але Крысціян абраў іншы шлях, каб урэшце атрымаць, што хацеў — жыццё за надзейным мурам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?