— Гэта проста смешна. Гэта было ўсяго толькі 10 хвілін! — 49‑гадовая абвінавачаная не разумее прычыны скаргаў.
У Кэралайн Картрайт з Вялікабрытаніі ўжо былі праблемы з той жа прычыны. У студзені яна была пакараная турэмным зняволеннем на 8 тыдняў, адтэрмінаваным на адзін год, — вытрымала два месяцы.
Не дапамагло нават перамяшчэнне шлюбнага ложка са спальні ў сталовую —
суседзі ўсё адно чулі гучныя гукі сэксу а 10‑й раніцы ў нядзелю.
Яны паведамілі пра гэта супрацоўнікам паліцыі, і жанчыну арыштавалі.
Раней чатыры доўгія і гучныя гады суседзі скардзіліся шум са спальні Картрайтаў. І нарэшце дайшло да суда.
Жанчына атрымала судовую забарону парушаць грамадскі парадак на 4 гады з просьбай устрымацца ад парушэння грамадскага спакою гучным сэксам на тэрыторыі Англіі і Уэльса.
Яна парушыла гэтую забарону ў мінулым годзе.
Тады яна адправілася за краты, але толькі на 10 дзён. Цяпер яе знаходжанне ў турме можа быць даўжэйшым. Суд прыме рашэнне пра лёс жанчыны падчас слуханняў у траўні. Да таго часу Кэралайн мусіць заставацца ў інтэрнаце, асобна ад мужа.





