Пасля праведзеных даследаванняў індыйскія вайскоўцы вырашылі выкарыстаць самы востры ў свеце перац чылі для вытворчасці слезацечнага газу, паведаміў у аўторак прадстаўнік Міністэрства абароны Індыі.

Па словах дырэктара навуковага дэпартамента ў Нью‑Дэлі спадара Срываставы, гэта будзе эфектыўная нетаксічная зброя, якую будуць выкарыстоўваць супраць тэрарыстаў.

Ён дадаў, што новы газ будзе выпушчаны ў форме аэразолю і можа выкарыстоўвацца жанчынамі для самаабароны, а таксама паліцыяй для разгону мітынгаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?