У сувязі са смерцю народнай артысткі Расіі Валянціны Талкуновай Аляксандр Лукашэнка выказаў глыбокія спачуванні яе родным і блізкім.

«Валянціна Талкунова, прысвяціўшы ўсю сябе нястомнаму служэнню мастацтву, карысталася сапраўды ўсенароднай любоўю. Яе імя залатымі літарамі ўпісана ў гісторыю савецкай і расійскай культуры», — гаворыцца ў спачуванні.

«На беларускай зямлі Валянціна Васільеўна заваявала прызнанне як выдатная спявачка і сапраўдны сябар нашай краіны, чыя творчасць спрыяла яднанню брацкіх народаў, умацаванню іх духоўных і культурных сувязяў. Яе сыход з жыцця стаў незаменнай стратай для ўсіх нас», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?