У Брэсце памёр студэнт 2-а курса мясцовай ВНУ. Трагедыя адбылася 21 сакавіка каля 13.00 у тралейбусе, які рухаўся па праспекце Машэрава.

Як паведамілі ў Ленінскім РАУС Брэста, на перакрыжаванні вуліцы 17 Верасня і праспекта Машэрава пасажыры тралейбуса ўбачылі, што маладому чалавеку, які стаяў на задняй пляцоўцы, стала дрэнна і ён паваліўся. Пасажыры паведамілі пра гэта кіроўцу, які спыніў машыну, была выклікана хуткая дапамога. Прыбыўшыя медыкі канстатавалі смерць 19‑гадовага студэнта.

Прычыну смерці ўстановіць судова‑медыцынская экспертыза. Паводле папярэдніх звестак, ёю стаў тромб. Малады чалавек, жыхар Пінскага раёна, вучыўся на другім курсе Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя Пушкіна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?