Пракуратурай Кастрычніцкага раёна Магілёва распачата справа па ч. 3 арт. 147 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання, што пацягнула ў выніку па неасцярожнасці смерць пацярпелага) у дачыненні да 67‑гадовай жыхаркі абласнога цэнтра.

Як паведаміла cтаршы памочнік пракурора Магілёўскай вобласці Ала Кузняцова, дома 20 сакавіка пенсіянерка пасварылася з мужам

з‑за прагляду тэлевізійных праграм і нанесла яму ўдар нажом у спіну. 70‑гадовы муж памёр на месцы.

Пажылая жанчына затрыманая. Папярэдняе расследаванне праводзіцца следчым пракуратуры Кастрычніцкага раёна Магілёва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?