Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Уладзімір Макей сёння на рэспубліканскім семінары‑нарадзе ідэалагічных работнікаў запатрабаваў палепшыць якасць навін і інфармацыйна‑аналітычных праграм на тэлеканалах Беларусі.

«Нашы каналы сёння ў асноўным кантралююць тэлевізійную прастору ў Беларусі. Але трэба разумець, што гэта становішча дасягнута дзякуючы магутнай падтрымцы дзяржавы, якая стварыла спрыяльныя ўмовы для развіцця нацыянальнага тэлебачання.

Таму дзяржава мае права разлічваць на сур’ёзную аддачу.

Тым не менш мы з трывогай назіраем за некаторым падзеннем рэйтынгаў як рэспубліканскіх, так і мясцовых тэлеканалаў», — сказаў Уладзімір Макей.

Ён падкрэсліў, што крытыка, якая прагучала з вуснаў прэзідэнта, у дачыненні да тэле‑і радыёканалаў на празмерную «забаўляльнасць» абавязкова павінна быць пачутая кіраўнікамі ТБ. «Урэшце, калі б дзяржава была зацікаўлена выключна ў забаўляльным камерцыйным вяшчанні, то не было б сэнсу ўтрымліваць дзяржаўныя каналы —

дастаткова пусціць у тэлевізійную сферу прыватнікаў, распрадаць на конкурсе частоты.

Натуральна, сучаснае тэлебачанне не можа быць выключна інфармацыйным або маралізатарскім, аднак сёння грамадска‑палітычнае вяшчанне беларускага тэлебачання аказалася фактычна на задворках», — мяркуе кіраўнік Адміністрацыі.

На яго думку,

амаль не засталося сур’ёзных аналітычных праграм, сталі рэдкімі якасныя дакументальныя фільмы.

Таму ў найбліжэйшы час неабходна даць новае жыццё навінавых і інфармацыйна‑аналітычным перадач, фармат якіх на рэспубліканскіх і большасці рэгіянальных тэлеканалах гадамі застаецца нязменным.

Таксама нельга забываць, што ў навінавым сегменце з тэлебачаннем ўсе паспяхова канкуруе Інтэрнэт, і, па словах Уладзіміра Макея, «калі тэлепраграмы не ажывуць, то вельмі хутка тэлевізійныя навіны і аналітыка могуць згубіцца ў інфармацыйнай прасторы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?