Лідэр Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч адказаў Андрэю Саннікаву наконт таго, што стратэгія Еўрасаюзу ў дачыненні Беларусі з’яўляецца памылковай.

«Палітыка Еўрасаюза не памылковая, але неэфектыўная. Пакуль я не бачу альтэрнатывы дыялогу. Што можна прапанаваць замест яго? Выбудоўванне новага Берлінскага мура вакол Беларусі — гэта знішчэнне беларускай незалежнасці.
Трэба шукаць новыя больш эфектыўныя метады супрацы», — кажа А.Мілінкевіч.

«Улада не будзе змагацца за незалежнасць. Яна будзе змагацца толькі за сваю ўладу. Цяпер, магчыма, не такая вялікая пагроза страты незалежнасці палітычнай, але ёсць пагроза страты незалежнасці эканамічнай. А не маючы эканамічнай бяспекі не будзе незалежнасці палітычнай, не будзе правоў чалавека, беларускай мовы», — сказаў палітык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?