У Беларусі ў продажы з’явіліся квіткі на фестываль Be2gether. Хто набудзе квіток, літоўскую візу атрымае бясплатна.

Кошт квітка складае 150000 рублёў. Але чым менш часу будзе заставацца да фэсту, тым даражэйшым ён будзе станавіцца. У выніку кошт дасягне 350 тысяч.

Аднаму чалавеку будуць прадаваць толькі два квіткі.

Be2gether — транспамежны рок-фестываль, які пройдзе з 25 па 27 чэрвеня ля літоўскага замка XVI ст Нарвілішкі, што за 150 км ад Мінска і за 100 м ад беларуска літоўскай мяжы.

Замовіць квіткі можна па тэлефонах (029) 6 5555 96, (033) 6 5555 96, а таксама на сайце www.soundline.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?